Рэспубліканская выстава «Грані творчасці» ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце

Праграма адкрыцця рэспубліканскай выставы «Грані творчасці» ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце была цікавай і насычанай. Творчыя нумары падарылі наведвальнікам выставы удзельнікі мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці БарДУ – народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец», народнай студыі эстраднай песні «Талент». Удзельнікі народнага тэатра моды «Світа» прысвяцілі такой важнай для БарДУ падзеі перфоманс «Сімвал - Радзімы цагліна». Адбыўся аўтарскі дэбют маладых паэтаў – ўдзельнікаў студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў». На свяце прысутнічалі члены адміністрацыі ўніверсітэта, ветэраны 203 гвардзейскага палка дальняй авіацыі г.Баранавічы, удзельнікі гісторыка-патрыятычнага клуба «Памяць». Адкрылі выставу загадчык аддзела культуры і творчасці Г.У.Грэзе ды кіраўнік гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня» Л.Г.Капуза. Па добрай традыцыі яны перарэзалі чырвоную стужку. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне даўгачаканымі дыпломамі пераможцаў Республіканскай выставы сучаснай візульнай творчасці «Грані творчасці», Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».