Фестываль «Гарбузовы фэст» правядзе БДПУ

28 верасня 2019 года на аграбіястанцыі «Зялёнае» ў трэці раз адбудзецца «Гарбузовы фэст»! Свята, прысвечаная восеньскаму плоду – гарбузу, стала добрай традыцыяй БДПУ. Як адзначыў на адкрыцці першага фестывалю рэктар універсітэта Аляксандр Іванавіч Жук, гэта адказ Хэлоўіну. Дарэчы, менавіта Аляксандру Іванавічу належыць ідэя правядзення фэсту.

Праграма сёлетняга фестывалю абяцае быць насычанай. Адзінаццаць студэнцкіх каманд 9 факультэтаў і 2 інстытутаў возьмуць удзел у гульнях і конкурсах спартыўнай накіраванасці пад агульнай назвай «Гарбузовыя забаўкі» (на званне самай спартыўнай прэтэндуе і каманда рэктарата). Будзе вызначана каманда з лепшай кулінарнай стравай з гарбуза і іншай гародніны і садавіны падчас конкурсу «Восеньскія прысмакі». На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Восеньскія дзівосы» будзе выбраны лепшы з прадстаўленых вырабаў, а ў конкурсе «Чароўная красуня» – прыгажуня з дзяўчат-першакурсніц. Па выніках прэзентацыі «Восень каляровая» журы аб’явіць самы цікавы творчы нумар, а па выніках узважвання – самы важкі гарбуз. Па суме балаў за ўсе конкурсныя заданні і іспыты будуць вызначаны пераможцы і прызёры «Гарбузовага фэсту».     

Падчас фестывалю ўсе жадаючыя змогуць паназіраць за прыгатаваннем розных нацыянальных беларускіх і замежных страў і пачаставаць іх, на «дармарцы» абмяняцца сезоннай прадукцыяй. І, безумоўна, усіх чакае пачастунак ад рэктарата – смачная каша з гарбузом. 

На працягу ўсяго фестывалю будуць функцыянаваць пляцоўкі рэсурснага цэнтра «Green office», псіхалагічнай гасцёўні «Таямніцы душы», РНПЦ «Кардыялогія» «Пульс восені». Таксама будуць працаваць спартыўная пляцоўка «Дужы, спрытны, трапны» і пляцоўка «Надзвычай незвычайна», дзе ставяцца эксперыменты, інтэрактыўныя майстэрні па маляванні  і дэкаратыўна-прыкладным мастацте. Завершыцца «Гарбузовы фэст» цырымоніяй узнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў свята.

Запланавана, што восеньскае свята наведаюць работнікі Міністэрства адукацыі на чале з міністрам Ігарам Васільевічам Карпенкам, а таксама супрацоўнікі РНПЦ «Кардыялогія» з яго дырэктарам Аляксандрам Генадзьевічам Мрочакам.

Фестываль пачнецца а 11 гадзіне па адрасе: п. Зялёнае, Мінскі раён (аграбіястанцыя «Зялёнае», вучэбны корпус № 10).   

 

Дадатковая інфармацыя:

Дабрацца да пасёлка Зялёнае можна на аўтобусе БДПУ, які будзе адпраўляцца з галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Савецкая, 18) у 9.00, а таксама электрычкай з вакзала Мінск-Пасажырскі. Фестываль будзе ісці да 16.00. Вярнуцца ў Мінск можна на аўтобусе ці на электрычцы.

Электрычка

Адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі

Прыбыццё на станцыю Зялёнае

6115 Минск-Пасс. — Солы

9.46

10.19

7317 Минск-Пасс. — Беларусь

і г.д. (падрабязней на сайце Беларускай чыгункі)

10.50

11.19

  Пресc-служба БДПУ +375 (17) 200-61-43, +375 (29) 700-73-85.